Навiны
«Будаўнічую амністыю» падоўжылі
Днямі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 10 аб падаўжэнні «будаўнічай амністыі» на тры гады.
Згодна з гэтым дакументам, спрошчаны парадак прыёмкі ў эксплуатацыю аднакватэрных жылых дамоў і нежылых пабудоў, якія былі ўзведзены без дазволаў і праектнай дакументацыі, будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2028-га. Выключэнне складаюць аб’екты, размешчаныя ў Мінску.
Будаўнічая амністыя ў Беларусі падоўжаная да 1 студзеня 2028 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 студзеня падпісаў указ № 10, якім на 3 гады прадаўжаецца спрошчаны парадак прыёмкі ў эксплуатацыю аднакватэрных жылых дамоў і нежылых пабудоў, збудаваных грамадзянамі без дазволаў і праектнай дакументацыі (за выключэннем размешчаных у Мінску). Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У Мінбудархітэктуры расказалі, што зменіцца на рынку арэнднага жылля
З 1 студзеня ўступіў у сілу ўказ Прэзідэнта ад 29 жніўня 2024 года № 344 «Аб субсідзіраванні юрыдычных асоб пры ўзвядзенні або набыцці жылых памяшканняў», якім прадугледжаны дадатковыя крыніцы фінансавання будаўніцтва і куплі арэнднага жылля. БелТА ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва расказалі, што зменіцца на рынку арэнднага жылля.