Top.Mail.Ru

Навiны

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю кампазітара Радзівона Шчадрына
234

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю кампазітара Радзівона Шчадрына

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнага артыста СССР Радзівона Шчадрына ў сувязі з яго смерцю. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Лукашэнка павіншаваў народ Малдовы з Днём Незалежнасці
249

Лукашэнка павіншаваў народ Малдовы з Днём Незалежнасці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Малдовы з Днём Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Лукашэнка: Праца работнікаў органаў дзяржстатыстыкі застаецца асновай для стратэгічнага планавання
207

Лукашэнка: Праца работнікаў органаў дзяржстатыстыкі застаецца асновай для стратэгічнага планавання

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў дзяржаўнай статыстыкі краіны са 105 — годдзем з дня ўтварэння органаў дзяржаўнай статыстыкі і прафесійным святам-Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Лукашэнка: Беларусь высока цэніць імкненне Венгрыі да міру і згоды ў Еўропе
330

Лукашэнка: Беларусь высока цэніць імкненне Венгрыі да міру і згоды ў Еўропе

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Венгрыі Тамаша Шуёка, прэм'ер-міністра Віктара Орбана і ўсіх грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Святога Іштвана. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Агульнасць падыходаў да суверэнітэту і незалежнасці разам з клапатлівым стаўленнем да нацыянальнай ідэнтычнасці, духоўнай спадчыны і традыцый сваіх дзяржаў — гэта тое, што здаўна аб’ядноўвае нашы народы і стварае перадумовы да паглыблення двухбаковага культурна-гуманітарнага ўзаемадзеяння», — гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнту Венгрыі.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь высока цэніць імкненне Венгрыі да міру і згоды ў Еўропе. Беларускі лідар упэўнены, што Мінск і Будапешт здольныя ўнесці сумесны ўклад ва ўмацаванне рэгіянальнай бяспекі, ролі міжнароднага права і ўстойлівай стратэгічнай стабільнасці. «Спадзяюся, што супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі будзе і ў далейшым развівацца на аснове прагматызму, узаемнай падтрымкі і даверу», — дадаў ён.

У віншаванні Прэм’ер-міністру Венгрыі Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што гэтае свята, Дзень Святога Іштвана, увасабляе глыбокія карані венгерскай дзяржаўнасці, духоўнае адзінства народа і яго гістарычную мудрасць, якая на працягу стагоддзяў дапамагае краіне рухацца шляхам незалежнага развіцця.

«Мінск шануе дружалюбныя і прагматычныя адносіны з Будапештам. Мы падтрымліваем каналы камунікацыі і працягваем узаемакарыснае супрацоўніцтва дзеля росту дабрабыту нашых грамадзян, — гаворыцца ў віншаванні. — Упэўнены, што рэзультатыўны дыялог на афіцыйным узроўні, добразычлівыя сувязі паміж беларусамі і венграмі будуць і надалей спрыяць пашырэнню двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў галінах атамнай энергетыкі, сельскай гаспадаркі, культуры і спорту, а таксама на пляцоўках міжнародных арганізацый».


Лукашэнка павіншаваў калектыў галоўнага ваеннага клінічнага медцэнтра ВС з 220-годдзем
246

Лукашэнка павіншаваў калектыў галоўнага ваеннага клінічнага медцэнтра ВС з 220-годдзем

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабісты склад і ветэранаў дзяржаўнай установы «432 ордэны Чырвонай Зоркі галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» з 220-годдзем з дня ўтварэння. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Лукашэнка пацвердзіў імкненне Беларусі да пашырэння адносін з Інданезіяй у розных галінах
234

Лукашэнка пацвердзіў імкненне Беларусі да пашырэння адносін з Інданезіяй у розных галінах

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Інданезіі Прабова Субіянта з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Заяўкі на грант Прэзідэнта ў сферы маладзёжнай палітыкі прымаюцца да 15 верасня
286

Заяўкі на грант Прэзідэнта ў сферы маладзёжнай палітыкі прымаюцца да 15 верасня

Пра гэта на прэс-канферэнцыі «Маладзёжная палітыка Беларусі: магчымасці для самарэалізацыі» ў Доме прэсы расказала начальнік Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Юлія Зінкевіч, паведамляе БелТА.



Спрашчэнне рэгістрацыі зямельных участкаў

Спрашчэнне рэгістрацыі зямельных участкаў

У Дзяржкаммаёмасці растлумачылі нюансы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю