
Беларусы заваявалі 13 узнагарод турніру па грэка-рымскай барацьбе ў Сербіі
Трынаццаць беларусаў сталі прызёрамі міжнароднага турніру па грэка-рымскай барацьбе «Мемарыял Любаміра Іванавіча-Геджы», паведамілі БелТА ў прэс-службе РЦАП «Стайкі».

Святло сапраўднага сяброўства
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа — вядучы культурны цэнтр, які займаецца захаваннем, вывучэннем і папулярызацыяй спадчыны вялікага майстра слова, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Адным з прыярытэтных кірункаў работы ўстановы з’яўляецца не толькі захаванне багатага музейнага збору, але і пошук новых матэрыялаў, звязаных з жыццём і творчасцю класіка беларускай літаратуры. На старонках «ЛіМа» мы ўжо распавядалі пра выяўлены ліст Якуба Коласа да Аляксандры Пятроўны Рабінінай, загадчыцы аддзела нацыянальных літаратур Дзяржаўнага літаратурнага выдавецтва («ЛіМ» — 2023 — № 44). Ліст класіка быў напісаны з Ташкента ў першыя месяцы знаходжання паэта ў сталіцы Узбекістана, куды была пераведзена Акадэмія навук БССР падчас Вялікай Айчыннай вайны. Матэрыял беражліва захоўваецца ў фондах Дзяржаўнага музея Уладзіміра Маякоўскага ў Маскве. Падчас ліставання з супрацоўнікамі музея высветлілася, што яны зберагаюць і іншыя матэрыялы, звязаныя з Якубам Коласам.
Эксперты — пра важнасць ролі аграрыяў ва ўмацаванні нашай незалежнасці і здольнасці супрацьстаяць любым знешнім выклікам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка:
«Дзяржава для правядзення паспяховай уборачнай кампаніі зрабіла ўсё магчымае. Таму ад усіх — ад кіраўніка да механізатара — патрабуецца максімальная аддача».
(Падчас селектарнай нарады па пытаннях уборачнай кампаніі 2025 года,
18 ліпеня 2025 г.)

Чым вабіць Лунінец — жамчужына беларускага Палесся
Лунінецкі раён размешчаны на ўсходзе Брэсцкай вобласці за 228 кіламетраў ад абласнога цэнтра. У далёкія 80-я гады мінулага стагоддзя Лунінцу, пацярпеламу ад аварыі на ЧАЭС, прыйшлося нялёгка. Тым не менш ён не толькі выстаяў, але і нарасціў вытворчасць. Сёння раён актыўна развівае сельскую гаспадарку, турызм і паспяхова спраўляецца з пастаўленымі задачамі. Лунінеччына трывала асацыіруецца з клубніцамі і славіцца тым, што на яе тэрыторыі размяшчаюцца вялікія лясныя масівы, уключаючы знакамітыя пойменныя дубровы, з разгалінаванай рачной сеткай. Для захавання гэтых экасістэм былі створаны заказнікі «Сярэдняя Прыпяць», «Лунінскі» і «Вусце Лані». Спалучэнне пералічаных фактараў спрыяе развіццю экалагічнага турызму. Падрабязней аб раёне, яго дасягненнях і пунктах росту карэспандэнтам «Звязды» расказаў старшыня Лунінецкага райвыканкама Аляксандр САВІНА. Але размова, вядома, пачалася з уборачнай.

Як у Мастоўскім раёне рыхтуюць чэмпіёнаў
Гродзенскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту імя П. С. Рудзевіча знаходзіцца ў Мастах. Тут дзеці з 9 гадоў развіваюць свае навыкі ў вяслярных відах спорту пад кіраўніцтвам вопытных трэнераў. Расказваем, як у Гродзенскай вобласці рыхтуюць чэмпіёнаў.


Што чакае моладзь на працы ў пансіянаце
У Мінскім гарадскім сацыяльным пансіянаце «Крыніца» клопатаў хапае заўсёды. Тут пражывае 440 чалавек — пажылыя людзі і інваліды першай і другой груп. Утульнасць і камфорт для іх ствараюць 185 адданых сваёй справе супрацоўнікаў. Сярод іх ёсць і маладыя спецыялісты, што нядаўна прыступілі да працы.

Рыхтавацца да саміту Расіі, ЗША і Украіны пачнуць пры поспеху сустрэчы 18 жніўня
Падрыхтоўка саміту Расіі, ЗША і Украіны пачнецца толькі пры поспеху перамоваў амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа з Уладзімірам Зяленскім 18 жніўня ў Белым доме. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал CNN.

У Шанхаі запусцілі беспілотныя таксі
Восем кампаній-аператараў атрымалі першыя ліцэнзіі.

Лукашэнка павіншаваў калектыў галоўнага ваеннага клінічнага медцэнтра ВС з 220-годдзем
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабісты склад і ветэранаў дзяржаўнай установы «432 ордэны Чырвонай Зоркі галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» з 220-годдзем з дня ўтварэння. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.