Навiны
У Германіі выявілі дзве мініяцюрныя фігуркі птушак узростам 40 тыс. гадоў
Археолагі выявілі ў дагістарычнай пячоры Холе-Фельс у Германіі дзве мініяцюрныя фігуркі птушак, выразаныя з біўня маманта 40 тыс. гадоў таму. Пра гэта паведамляецца ў часопісе «Live Science».
Амаль 3000-гадовае пахаванне знайшлі ў Сальвадоры
Археолагі ў Сальвадоры выявілі незвычайнае пахаванне ўзростам 2,8 тыс. гадоў. Чалавечы шкілет ляжаў тварам уніз, а побач з ім захаваўся керамічны посуд у выглядзе марской чарапахі, паведаміў «МИР24». Расказала БелТА.
Залатыя пярсцёнкі ўзростам 2 тыс. гадоў знайшлі на захадзе Тайланда
Два залатыя пярсцёнкі ўзростам каля 2 тыс. гадоў знайшлі падчас археалагічных раскопак на захадзе Тайланда. Яны ляжалі побач з чалавечымі астанкамі. Пра гэта паведамляе «МІР 24». Расказала БелТА.
У егіпецкай Александрыі выявілі лазню пталямееўскага перыяду і рымскую вілу з мазаікамі
У егіпецкім горадзе Александрыя археолагі выявілі рэшткі круглай грамадскай лазні позняга пталямееўскага перыяду, а таксама рымскай жылой вілы з мазаічнай падлогай. Знаходкі былі зробленыя ў раёне Махарам-Бек у цэнтральнай частцы горада, перадае БелТА.
У Егіпце знайшлі схованку з муміямі старажытных жрацоў у драўляных трунах
У найстаражытным горадзе Егіпта Луксор навукоўцы знайшлі схованку з размаляванымі трунамі, унутры якіх знаходзіліся муміі, і калекцыю рэдкіх папірусаў часоў Трэцяга пераходнага перыяду (1077–656 гады да н. э.), паведаміла БелТА.
Што знайшлі пры раскопках у ваколіцах Гальшан, расказвае выстава
Мангольскія стрэлы, візантыйскія амфары, гузікі французскіх салдат: амаль 600 артэфактаў з Гальшанскага археалагічнага комплексу прадстаўлены на ўнікальнай выставе ў Ашмянскім краязнаўчым музеі, паведамляе БелТА.
У Навагрудку знойдзены падмурак млына і жорнаў XVIII стагоддзя
Унікальныя артэфакты з раскопак на замчышчы можна ўбачыць у Заслаўі
Фрагменты ўпрыгожванняў, манеты розных часоў, унікальная абутковая шпора — 20 верасня ў Заслаўі можна пазнаёміцца з унікальнымі знаходкамі на раскопках, якія прайшлі сёлета.
Каралі з косці ўзростам 5 тысяч гадоў знайшлі ў Беларусі
Каралі з косці ўзростам 5 тысяч гадоў знайшлі ў Беларусі.
Сапраўднае беларускае балота — самае лепшае месца для пошукаў гістарычных артэфактаў па цэлым шэрагу прычын.
У Будславе археолагі раскапалі фундамент касцёла XVII стагоддзя
На месцы рэканструкцыі Касцёла Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе археолагі выявілі фундаменты старадаўняга храма, узведзенага, паводле папярэдніх ацэнак, у першай палове XVII стагоддзя. Пра гэта паведамляе Smartpres. by.