Навiны
У кітайскім горадзе Цындаа загарэлася судна: 20 чалавек загінулі
У кітайскім горадзе Цындаа на грузавым судне, якое рамантуецца, успыхнуў пажар, у выніку загінулі 20 чалавек, пяць пацярпелі і пяць прапалі без вестак.
МНС: пры пажарах загінулі за восем месяцаў больш як 360 чалавек
У Беларусі за 8 месяцаў адбылося 4792 пажары, пры якіх загінулі 364 чалавекі, з іх трое дзяцей. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе МНС.
У турэцкай Антальі ўспыхнуў магутны лясны пажар
У турэцкай курортнай правінцыі Анталья другі дзень тушаць буйны лясны пажар, які ўзнік 7 верасня і імкліва распаўсюдзіўся на наступны дзень на тэрыторыі чатырох раёнаў. Паведаміла БелТА.
Прафілактыцы пажараў у жылфондзе МНС у бліжэйшы час удзеліць павышаную ўвагу
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі ў бліжэйшы час мае намер удзяліць павышаную ўвагу прафілактыцы пажараў у жылым фондзе. Аб гэтым па выніках даклада кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку заявіў журналістам міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, перадае БелТА.
У будынку літоўскага МЗС адбыўся пажар
У будынку Міністэрства замежных спраў Літвы, размешчаным у цэнтры Вільнюса, адбыўся пажар. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У Мінску аднавілі крыццё дома на вуліцы Леніна пасля буйнога пажару
У доме на вуліцы Леніна ў Мінску, які пацярпеў пры пажары, аднавілі крыццё. Пра гэта падчас аператыўнай нарады ў Мінгарвыканкаме паведаміў генеральны дырэктар ДВА «Мінскбуд» Анатоль Вядзерчык, паведамляе БелТА.
Абставіны трагічнага пажару высвятляюць следчыя ў Петрыкаўскім раёне
Наведванне лясоў забаронена ў 27 раёнах Беларусі 17 жніўня
Забарона на наведванне лясных тэрыторый дзейнічае ў 27 раёнах Беларусі 17 жніўня, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на інтэрактыўную карту Мінлясгаса.
У Смаргонскім раёне ў полі згарэла 450 тон саломы
У Смаргонскім раёне пры пажары згарэла 450 тон саломы, паведамілі БелТА ў МНС.