Навiны
У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі запушчаны трансгранічныя пасажырскія цягнікі
Бесперашкодна і з камфортам
«Адзінства — непарушна!»: парламентарыі — пра 30-годдзе інтэграцыйнага ўтварэння Беларусі і Расіі
Сёння, 2 красавіка, у Беларусі і Расіі адзначаецца значная дата — Дзень яднання двух нашых брацкіх народаў — 30 гадоў з моманту стварэння інтэграцыйнага аб’яднання дзвюх краін: супольнасці, саюза, Саюзнай дзяржавы, паслядоўных звёнаў у адным ланцугу на шляху да стратэгічнага адзінства, які дазваляе дасягаць агульных мэт. Нашы эксперты — аб значнасці сённяшняга дня.
Ці дасягнуў наш гандаль з РФ «паталка» і ці рэальныя $100 млрд? Што думаюць у беларускім пасольстве
Пра тое, за кошт чаго можна нарасціць беларуска-расійскі тавараабарот, пасол Беларусі ў РФ Юрый Селівёрстаў расказаў у інтэрв’ю дырэктару медыякампаніі Саюзнай дзяржавы Кацярыне Абрамавай. Яно будзе паказана 2 красавіка, у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, у 16:05 на новым тэлеканале «Саюзны», паведаміла БелТА.
Ці магчыма пашырэнне Саюзнай дзяржавы і пры чым тут ЕАЭС?
Беларусь і Расія нікому не навязваюць удзел у Саюзнай дзяржаве. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Сяргей Глазьеў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, паведаміла БелТА.
Дадатковыя цягнікі звяжуць Віцебск, Оршу і Смаленск у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
Напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі праехаліся на міжнародным фірменным цягніку № 2/1 «Беларусь» «Мінск — Масква»
Нам пашчасціла адправіцца ў падарожжа-камандзіроўку на фірменнай «двоечцы», якая курсіруе з Мінска ў Маскву перад надыходзячым Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Сімвалічна, што ў гэты дзень, другога красавіка, міжнароднаму цягніку № 2/1 «Беларусь» спаўняецца 64 гады. Пасажыры за гэты час пераканаліся ў яго бездакорнасці, як і ў непарыўных сувязях паміж дзвюма сталіцамі.
У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі БЧ запускае трансгранічныя прыгарадныя пасажырскія зносіны
2 красавіка, у святочную для двух братэрскіх народаў дату, пачнуць курсіраваць тры дадатковыя пасажырскія цягнікі Смаленск — Орша — Смаленск і Віцебск — Смаленск, паведамілі на Беларускай чыгунцы. Такім чынам, жыхарам Беларусі і Расіі і іх гасцям будзе прадастаўлена магчымасць сустрэць наша агульнае свята сапраўды разам, у непасрэдным кантакце адзін з адным. Рашэнне было прынята Саветам Міністраў Саюзнай дзяржавы.
Урачыстасці ў гонар Дня яднання народаў Беларусі і Расіі пройдуць 2 красавіка ў Мінску і Маскве
Беларусь на палотнах братэрства
У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў працуе ўнікальны праект Асацыяцыі мастакоў-пленэрыстаў Расійскай Федэрацыі «Масты сяброўства. Беларусь — Расія», прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. У экспазіцыі — прыгажосць нашай краіны вачыма замежных творцаў, працавітасць і сумленнасць беларусаў на жывапісных палотнах.
Магілёўская моладзь арганізавала тэлемост з беларускімі і расійскімі сябрамі
Відэаканферэнцыя «Дарогамі Памяці і Славы: адзінства моладзі праз гісторыю» адбылася ў рамках святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Да арганізатараў з Магілёва далучыліся юнакі і дзяўчаты з Мінска, Брэста, Астрахані.