Навiны
У АДКБ у 2026 годзе пройдзе 8 вучэнняў — у Беларусі, Расіі, Казахстане і Кыргызстане
У АДКБ у 2026 годзе пройдзе 8 вучэнняў на тэрыторыі Беларусі, Расіі, Казахстана і Кыргызстана. Пра гэта паведаміў на брыфінгу начальнік Аб’яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўнік Андрэй Сердзюкоў, паведаміла БелТА.
Два вучэнні АДКБ пройдуць у кастрычніку ў Беларусі
Два вучэнні Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы пройдуць у кастрычніку ў Беларусі. Пра гэта заявіў генеральны сакратар АДКБ Таалатбек Масадыкаў у інтэрв’ю, размешчаным на сайце «Саюзнікі. АДКБ», паведамляе БелТА.
У АДКБ узрасла інтэнсіўнасць падрыхтоўкі калектыўных сіл з улікам вопыту сучасных канфліктаў
У Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ўзрасла інтэнсіўнасць падрыхтоўкі калектыўных сіл з улікам вопыту сучасных канфліктаў. Пра гэта паведаміла БелТА ў прэс-службе АДКБ.
Беларускія парламентарыі прымаюць удзел у мерапрыемствах Парламенцкай асамблеі АДКБ у Маскве
Учора ў расійскай сталіцы адбылося пасяджэнне Савета Парламенцкай асамблеі АДКБ і 18-е пленарнае пасяджэнне Парламенцкай асамблеі АДКБ.
Дэлегацыя Беларусі адправіцца ў Маскву для ўдзелу ў мерапрыемствах ПА АДКБ і Парламенцкага сходу
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка 7-9 снежня наведае Расійскую Федэрацыю, паведамілі БелТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Эпоха дыктату сілы завяршаецца. На змену ёй павінна прыйсці эпоха «агульнай адказнасці за бяспечную будучыню»
У шэрагу сусветных інфармацыйных нагод саміт АДКБ, які адбыўся ў Бішкеку 26—28 лістапада 2025 года, не стаў сусветнай сенсацыяй. Разам з тым рашэнні, прынятыя ў яго рамках, могуць істотна паўплываць на архітэктуру планетарнай бяспекі. На першы погляд — планавае мерапрыемства, якое папярэднічае перадачы паўнамоцтваў старшынства ў арганізацыі ад Кыргызстана да Расіі, а па сутнасці — зверка пазіцый краін-удзельніц на працэсы, якія адбываюцца ў свеце.
Эксперт: адным з самых эфектыўных спосабаў умацавання міру з’яўляецца пашырэнне рэгіянальнага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва
Вальфовіч: Ініцыятывы Прэзідэнта Беларусі знаходзяць водгук на саміце АДКБ
Ініцыятывы Прэзідэнта Беларусі, у тым ліку выказаныя нядаўна на Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, знаходзяць водгук сярод удзельнікаў саміту АДКБ у Бішкеку. Пра гэта заявіў журналістам Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, перадае БелТА.
Сенатар: Палітыка пагроз з боку калектыўнага Захаду — контрпрадуктыўная і б’е па яе ініцыятарах
Каменціруючы ўдзел Кіраўніка дзяржавы ў саміце АДКБ, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Ала Смаляк у гутарцы з карэспандэнтам zviazda.by падкрэсліла: толькі канструктыўны, сумленны, раўнапраўны дыялог дапамагае знаходзіць кампрамісы, пазбягаць канфліктаў, бо гэта надзвычай важна для забеспячэння міру і ў цэлым глабальнай бяспекі.
На саміце АДКБ прынята выніковая дэкларацыя Савета калектыўнай бяспекі
На саміце АДКБ у Бішкеку 27 лістапада прынята выніковая дэкларацыя Савета калектыўнай бяспекі, перадае БелТА.