Навiны
Даказана карысць экатэрапеўтычных практык у барацьбе з неўрозамі
Ландшафтатэрапія дапамагае людзям з гіпертаніяй, астэніяй, трывожнымі станамі і зніжанай вынослівасцю. Сузіранне зменлівых прыродных форм і спакойных пейзажаў нармалізуе дыханне і сардэчны рытм, зніжае ўнутранае напружанне і аднаўляе эмацыянальны баланс.
Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі ў студзені павялічылася на 3,5 працэнта
У студзені 2026 года ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 1,9395 млрд бел. руб. і павялічылася ў параўнанні са студзенем 2025 года ў супастаўных цэнах на 3,5 працэнта. Аб гэтым паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Адвакат расказала, якія кампенсацыі належаць работнікам пры пераводзе на працу ў іншую мясцовасць
Калі наймальнік просіць перавесціся ў іншы населены пункт ці вы згаджаецеся на вакансію ў іншым горадзе, па законе вам належаць не толькі пад’ёмныя, але і кампенсацыя за пераезд, правоз рэчаў і нават сутачныя. Адвакат Святлана Басалай патлумачыла, на што менавіта могуць разлічваць работнікі і ў якіх выпадках грошы давядзецца вярнуць, перадае mlyn.by.
Дэсантнікі і гвардзейцы падчас праверкі УС здаюць нарматывы па агнявой падрыхтоўцы ў Барысаўскім раёне
Раптоўная праверка ва Узброеных Сілах па даручэнні Прэзідэнта Беларусі працягваецца. На 227-м агульнавайсковым палігоне байцы 103-й Віцебскай паветрана-дэсантнай брыгады і 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады (120-й мехбрыгады) выконваюць стрэльбы з розных відаў зброі і тэхнікі, перадае БелТА.
Лукашэнка арыентуе на пастаянную работу над паляпшэннем якасці і зніжэннем выдаткаў
Як у аграгарадку Смаргонскага раёна рэалізаваны праект у рамках конкурсу грамадзянскіх ініцыятыў
Карэспандэнты «Звязды» працягваюць падарожжа па Беларусі, каб пазнаёміцца з праектамі, якія былі рэалізаваны ў рамках конкурсу грамадзянскіх ініцыятыў. Гэтым разам мы пабывалі ў Смаргонскім раёне.
Сума біржавых здзелак з індыйскімі рэзідэнтамі летась вырасла ў тры разы
Беларусь і Індыя пазначылі пункты росту ў сферы біржавога гандлю, паведамілі на Беларускай універсальнай таварнай біржы.
Міністр інфармацыі — аб тактыцы Захаду да электаральнага цыкла-2030
Студэнт сталічнага каледжа прадаў дзясяткі фальшывых білетаў на канцэрт у «Мінск-Арэне»
У міліцыю сталіцы пачалі паступаць заявы ад падманутых гледачоў, якія набылі электронныя білеты на канцэрт замежнага артыста, але не змаглі трапіць на шоу ў «Мінск-Арэне» 14 лютага. Аналагічныя скаргі былі зафіксаваныя і ў інтэрнэце, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Сенатар і дэпутат — пра прыёмы грамадзян, грамадскія ініцыятывы, патрыятычнае выхаванне
Рабочы дзень старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, члена Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Аляксандра Гарошкіна, распісаны па хвілінах — гэта і прыёмы грамадзян, і сустрэчы ў працоўных калектывах, і маніторынгі гандлёвых аб’ектаў і ўстаноў аховы здароўя. Чужых пытанняў і праблем для дэпутата не існуе. Не менш адказная работа ў парламенце, дзе прымаюцца важныя для грамадства законы. Якія пытанні прыходзіцца вырашаць і якія задачы ставіць, расказаў «МС» сенатар.