Навiны
Следчыя высвятляюць абставіны смерці нованароджанага дзіцяці ў Баранавічах
Супрацоўнікі Следчага камітэта высвятляюць абставіны смерці нованароджанага дзіцяці ў Баранавічах. Пра гэта БелТА паведамілі ў Следчым камітэце.
Беларуска Валадзько стала чэмпіёнкай Еўропы па цяжкай атлетыцы
Сюзана Валадзько заваявала золата чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы 2026 года, які праходзіць у грузінскім Батумі, паведамляе БелТА.
Больш за 2 тыс. парушэнняў ПДР спынена ў Віцебскай вобласці за чатыры выхадныя
На дарогах Віцебскай вобласці за чатыры выхадныя дні спынена больш за 2 тыс. парушэнняў ПДР. Аб гэтым паведамілі БелТА ва УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Сядзелка, нанятая для дапамогі пажылой мінчанцы, скрала ў яе бытавую тэхніку
Да пажылой мінчанкі прыйшла сядзелка, якую знайшлі па аб’яве і, замест аказання дапамогі па хатніх справах, паступова «сабрала» сабе кухню і тэлевізар.
Лукашэнка падпісаў указ аб аўтамабільных перавозках пасажыраў у нерэгулярных зносінах
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка падпісаў Указ № 136 «Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў у нерэгулярных зносінах», якім удасканальваецца прававое кіраванне гэтай сферай. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Сацыяльная абарона пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі. Якія льготы прадугледжаны?
Якія меры сацыяльнай абароны прадугледжаны для грамадзян, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БелТА.
Ганна СЯЛУК: «Трэба любіць сваё па-сапраўднаму»
У наш час, калі імкліва мяняюцца ідэалы, акцэнты і скажаецца змест, важна заставацца сабой, прымнажаючы прыгажосць, любоў і веру. Кожны з нас робіць гэта па меры сваіх сіл, талентаў і магчымасцяў. У размове з нашай госцяй — паэтам-песеннікам Ганнай Сялук (Ганнай Сяргееўнай Лукашэнка) разважаем пра творчасць, поспех і важныя ролі сучаснай жанчыны.
Каля 5 млрд рублёў атрымалі работнікі дзякуючы калектыўным дагаворам
У нацыянальным прафцэнтры прааналізавалі дынаміку развіцця калектыўна-дагаворнай работы ў арганізацыях усіх сфер эканомікі. На сёння ў краіне дзейнічае звыш 18,2 тысячы такіх дакументаў.
Ад чаго залежаць высокія ўраджаі і прадукцыйнасць
Перад адміністрацыйным будынкам ААТ «Гарадзілава», што ў Маладзечанскім раёне, зацвіла маладая сакура. Яе пасадзілі летась, дрэўцы родам з Далёкага Усходу нядрэнна прыжыліся. Іх пяшчотны колер сімвалізуе глыбокую філасофію аграрнай галіны: гэта не проста бізнес, а спалучэнне навукі, тэхналагічнасці і душэўнай шырыні і цеплыні, без якіх у сельскай гаспадарцы складана дамагчыся выніку. Дадзеная вытворчасць звязана з жывымі арганізмамі, якія цягнуцца да клопату і на яго адклікаюцца. Але клопат падпарадкаваны строгай тэхналогіі. Тут усе аперацыі распісаны па днях і гадзінах: калі пачынаць і заканчваць пасяўную, калі — падкорм, апрацоўку ахоўнымі сродкамі... Аграрныя тэхналогіі (калі, вядома, іх выконваць) падпарадкоўваюцца правілу «сапраўды ў тэрмін» і даюць гарантаваны вынік.
Праект «Класікі на пенсіі» стане гісторыяй пра жанчын, узрост і новыя магчымасці
На нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» пачаліся здымкі камедыйнай меладрамы «Класікі на пенсіі», прысвечанай Году беларускай жанчыны. Новы праект АНТ, які ствараецца сумесна з кінастудыяй, раскажа пра жыццё, якое не завяршаецца з выхадам на пенсію, а толькі набывае новыя фарбы.