Top.Mail.Ru

Навiны

Моладзь абмяняецца думкамі аб развіцці вёскі
151

Моладзь абмяняецца думкамі аб развіцці вёскі

Форум для моладзі, якая працуе ў сельскагаспадарчых арганізацыях, збярэ заўтра ў Горках 40 чалавек. Мерапрыемства пачнецца з ускладання кветак да мемарыялу «Смуткуючая маці. Іх подзвіг у памяці мы захаваем». Затым удзельнікі наведаюць рыбаводны індустрыяльны комплекс Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і азнаёмяцца з сучаснымі тэхналогіямі і перспектыўнымі рашэннямі рыбаводства. Яны таксама пабываюць на перапрацоўчым прадпрыемстве «Малочныя Горкі», дзе даведаюцца пра нюансы стварэння смачнай прадукцыі і прадэгустуюць яе.

Працягваецца рэспубліканская дабрачынная акцыя «Ад усёй душы»

Працягваецца рэспубліканская дабрачынная акцыя «Ад усёй душы»

«Дарыць увагу і клопат старэйшаму пакаленню — наш штодзённы абавязак»

Дзеянне ўказа аб адкрыцці спецрахунку для будаўнічых арганізацый прадоўжана да канца 2027 года

Дзеянне ўказа аб адкрыцці спецрахунку для будаўнічых арганізацый прадоўжана да канца 2027 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім прадугледжваецца прадаўжэнне па 31 снежня 2027 года тэрміну дзеяння ўказа № 126 «Аб адкрыцці спецыяльных рахункаў». У дакуменце таксама актуалізаваны пералік будаўнічых арганізацый, якія маюць права на адкрыццё такіх рахункаў. Аб гэтым паведамляе БелТА.

У Беларусі ўдасканалены парадак ільготнага лекавага забеспячэння насельніцтва
157

У Беларусі ўдасканалены парадак ільготнага лекавага забеспячэння насельніцтва

У Беларусі ўдасканалены парадак ільготнага лекавага забеспячэння насельніцтва. Адпаведную пастанову Савета Міністраў «Аб ільготным забеспячэнні лекавымі сродкамі і перавязачнымі матэрыяламі» падпісаў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.

Як забяспечвалася грамадская бяспека ў навагоднія і калядныя святы
201

Як забяспечвалася грамадская бяспека ў навагоднія і калядныя святы

Як паведамілі ў МУС, для аховы грамадскага парадку ў святочныя дні быў рэалізаваны комплекс спецыяльных мер. Супрацоўнікі неслі службу ва ўзмоцненым рэжыме.

Снег, месцамі моцны, і холад

Снег, месцамі моцны, і холад

Студзень апраўдвае сваю назву

«Лепш няма навіны, чым калі нараджаюцца малышы». Эйсмант перадала падарункі ад Прэзідэнта мамам, якія нарадзілі 1 студзеня

«Лепш няма навіны, чым калі нараджаюцца малышы». Эйсмант перадала падарункі ад Прэзідэнта мамам, якія нарадзілі 1 студзеня

Па традыцыі ад імя Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі перададзены падарункі сем’ям, у якіх нарадзіліся першыя беларусы ў новым годзе. У раддоме гарадской клінічнай бальніцы нумар 6 Мінска мам павіншавалі прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант, міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў і старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў, паведамляе БелТА.

Як сёння развіваецца сістэма сацыяльных паслуг

Як сёння развіваецца сістэма сацыяльных паслуг

Сёння адным з галоўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі з’яўляецца развіццё сістэмы сацыяльнага абслугоўвання. Попыт на сацыяльныя паслугі вызначаюць дэмаграфічныя тэндэнцыі. Сёння ў краіне колькасць грамадзян старэйшых за 65 гадоў складае больш за 1,6 мільёна чалавек, і за апошнія 5 гадоў іх лік вырас амаль на 150 тысяч. Адпаведна павялічваецца і колькасць атрымальнікаў сацыяльных паслуг — за апошнюю пяцігодку яна вырасла на 50 тысяч чалавек і складае ўжо больш за 190 тысяч. 

Для карысці, зручнасці і задавальнення

Для карысці, зручнасці і задавальнення

На тэрыторыі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля з’явіўся першы аўтамат для выдачы правільнага і здаровага корму для вавёрак і птушак. На прыладзе знаходзіцца карысная інфармацыя, чым паласаваць паркавых любімцаў, каб яны былі здаровымі і лягчэй перанеслі халодны сезон. 

У Беларусі комплексна ўрэгуляваны пытанні кантрольнай дзейнасці
222

У Беларусі комплексна ўрэгуляваны пытанні кантрольнай дзейнасці

У Беларусі комплексна ўрэгуляваны пытанні ажыццяўлення кантрольнай дзейнасці. Адпаведную пастанову Савета Міністраў падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю