

Умовы надвор'я не перашкодзяць атрымаць добры ўраджай
У дзень, калі мы прыехалі ў Лідскі раён, з раніцы там стаяў густы туман пасля начнога дажджу: іх гэтым летам надвор’е пасылае шчодра. Але гадзін да 11 туман стаў рассейвацца, у прасветы хмар выглянула сонца. Падняўся лёгкі ветрык, і ўжо бліжэй да поўдня збожжаўборачныя камбайны КСУП «Беліца-Агра» дружна выехалі ў поле, а літаральна ўслед за імі падкаціў УАЗ кіраўніка гаспадаркі Віктара Сінкевіча. Старшыня на свае вочы хацеў паглядзець, як стартуе чарговы дзень жніва.

З чым ішлі людзі на прыём да сенатараў у Гомельскай вобласці
Правядзенне адзінага дня прыёму ў рэгіёнах стала ўжо добрай традыцыяй і свайго роду візітнай карткай Савета Рэспублікі, які з’яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. У вызначаны дзень сенатары працуюць ва ўсіх без выключэння раёнах вобласці, і жыхары могуць на месцы агучыць прадстаўніку вышэйшай заканадаўчай улады праблемы, якія хвалююць, задаць пытанні, якія цікавяць, або падзяліцца ўласнай ідэяй ці ініцыятывай. Учора такі паўсюдны дыялог з людзьмі члены Савета Рэспублікі праводзілі ва ўсіх райцэнтрах Гомельскай вобласці.

МЗС: заявы Польшчы з абвінавачваннем Беларусі ў інцыдэнтах на граніцы не адпавядаюць рэчаіснасці
Заявы Польшчы з абвінавачваннем Беларусі ў інцыдэнтах на граніцы не адпавядаюць рэчаіснасці. Аб гэтым паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі

Новы цэлюлозна-кардонны камбінат пабудуюць у Беларусі
Новы цэлюлозна-кардонны камбінат пабудуюць у Беларусі. Пра гэта паведаміў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік падчас рабочай паездкі ў Магілёў па пытаннях ліквідацыі наступстваў стыхіі, паведамляе БелТА.

Закрыццё пунктаў пропуску, узмоцнены кантроль: кіраўнік мытнага камітэта аб прычынах чэргаў на граніцы
Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі ў рамках Адзінага дня інфармавання расказаў журналістам, у чым прычыны чэргаў на граніцы і што робіцца беларускай мытняй для іх мінімізацыі.

Што робіцца сталічнымі службамі, каб Мінск не ператвараўся ў Венецыю?
Летнія трапічныя ліўні становяцца галаўным болем для мінчан і гарадскіх улад: падтопленыя вуліцы і магазіны, плаваючыя машыны, спынены на некалькі гадзін грамадскі транспарт... Сталічныя ўлады каторы год імкнуцца вырашыць праблему гарадскіх патопаў. Год таму будаўніцтвам аб’ектаў ліўневай каналізацыі занялося прадпрыемства «Гардарбуд». Ужо сёлета ў эксплуатацыю будзе здадзены адзін з найбольш буйных праектаў — ліўневы калектар «Яркава». І, як абяцаюць спецыялісты, з паступовай рэалізацыяй усёй праграмы, вады на сталічных вуліцах падчас ліўняў будзе ўсё менш і менш.

Беларус Клімчык фінішаваў другім на пятым этапе велагонкі «Тур Расіі»
Беларус Антон Клімчык стаў прызёрам пятага этапа міжнароднай шматдзённай велагонкі «Тур Расіі», паведамляе БелТА.

Булойчык выбраны старшынёй Беларускай федэрацыі футбола
У Доме футбола прайшла пазачарговая канферэнцыя Беларускай федэрацыі футбола, на якой адбыліся выбары кіраўніка асацыяцыі, паведамляе БелТА.

Надвор'е: на выхадныя накрые цыклон
Франтальныя раздзелы, якія цяпер перамяшчаюцца праз тэрыторыю краіны, дэстабілізуюць атмасферу і на большай частцы абумовяць дажджы рознай інтэнсіўнасці. Пры актыўным развіцці атмасферных працэсаў месцамі яны будуць дасягаць крытэрыяў моцных, суправаджацца навальніцамі і моцным парывістым ветрам. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.