Навiны
Больш за Br240 тыс. аддала тэлефонным ашуканцам жыхарка Мінска
Мінчанка трапіла пад уплыў тэлефонных аферыстаў і аддала ім звыш Br240 тыс., паведамілі БелТА ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Замежнік хацеў працаваць у Нарвегіі, але трапіўся на хітрасць аферыстаў і страціў больш як Br10 тыс.
У сталічную міліцыю звярнуўся 39-гадовы замежнік, якога падманулі пры пошуку працы за мяжой. Пра гэта паведамляе БелТА.
Лепшых муляраў выбралі ў Беларусі
Фінал рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства па прафесіі «муляр» адбыўся на адным з будаўнічых аб’ектаў сталіцы. Арганізатарам традыцыйна выступіў Беларускі прафсаюз работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў.
Віцябчаніну інкрымінаваны загадзя лжывы данос на былую жонку
Пракуратура Віцебска завяла крымінальную справу ў дачыненні да 52-гадовага віцябчаніна. Яму інкрымінаваны загадзя лжывы данос, злучаны з абвінавачаннем у цяжкім злачынстве. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У Жодзіне каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам устанавілі інфармацыйны стэнд
Мерапрыемства адбылося ў рамках сумеснага праекта ФПБ і РГА «Патрыёты Беларусі» «Захаваем гісторыю». Ініцыятыва накіравана на захаванне гістарычнай памяці і прыцягненне ўвагі дзяцей і моладзі да мінулага Беларусі. Грамадскія арганізацыі алічбоўваюць гістарычныя даныя і ў далейшым устанаўліваюць па ўсёй краіне ў памятных месцах інфармацыйныя стэнды з нанесеным спецыяльным QR-кодам. Код вядзе на інтэрнэт-платформу, дзе можна даведацца пра гісторыю канкрэтнага месца, праслухаць аўдыязапіс і нават прагледзець гістарычнае відэа.
Названы склад футбольнай зборнай Беларусі на матчы з датчанамі і грэкамі
Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Карлас Алас назваў канчатковы склад на матчы з футбалістамі Даніі і Грэцыі, паведамляе БелТА.
Шымановіч і Козырава выйшлі ў 1/2 фіналу парнага разраду турніру WTA-125
Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч і расіянка Марыя Козырава прабіліся ў паўфінал парнага разраду турніру WTA-125 у амерыканскім Осціне з прызавым фондам $115 тыс., паведамляе БелТА.
Старшыня Савета Рэспублікі праінспектавала шэраг сельгаспрадпрыемстваў у Верхнядзвінскім і Расонскім раёнах Віцебскай вобласці
Знаходзячыся ў ААТ «Нурава» Верхнядзвінскага раёна, Наталля Качанава наведала механізаваны двор, малочнатаварны комплекс і цяпліцы, паразмаўляла з работнікамі.
Сергяенка прыняў удзел у адкрыцці прадпрыемства па вытворчасці сокаў на Шаркаўшчыне
З’яўленне новых вытворчасцяў у райцэнтрах і малых гарадах не толькі дае працоўныя месцы, паступленні ў бюджэт, але і ў цэлым спрыяе развіццю раёна. Пра гэта журналістам у Шаркаўшчыне пасля адкрыцця прадпрыемства па вырабе сокаў прамога адціскання заявіў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, упаўнаважаны Прэзідэнта ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка, паведаміла БелТА.
У Беларусі павялічыцца мінімальная заработная плата. Рост на 18 %
Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер