Top.Mail.Ru

Навiны

Навесці парадак на АЗС. «Белнафтахім» рыхтуе прапановы па змяненнях у ПДР

Навесці парадак на АЗС. «Белнафтахім» рыхтуе прапановы па змяненнях у ПДР

«Белнафтахім» падрыхтуе прапановы па ўнясенні змяненняў у правілы дарожнага руху, накіраваных на ўдасканаленне парадку запраўкі аўтатранспартных сродкаў на АЗС. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе канцэрна. 

Да канца 2026-га забяспечаны бесперашкодны доступ звыш 30 таварных пазіцый да дзяржзакупак на рынку ЕАЭС
747

Да канца 2026-га забяспечаны бесперашкодны доступ звыш 30 таварных пазіцый да дзяржзакупак на рынку ЕАЭС

На нядаўнім пасяджэнні Савета ЕЭК было разгледжана больш за 20 пытанняў у сферах мытнага рэгулявання, фінансавага рынку, макраэканамічнай палітыкі, развіцця турызму і іншых, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.

ПАР прымае саміт G20
226

ПАР прымае саміт G20

Саміт краін Групы дваццаці (G20) праходзіць 22-23 лістапада ў Ёханэсбургу на поўначы ПАР, паведаміла БелТА.

Паглядзелі, як адаптуюцца працоўныя мігранты ў сельскай гаспадарцы

Паглядзелі, як адаптуюцца працоўныя мігранты ў сельскай гаспадарцы

У справе прыёму на працу замежных спецыялістаў у Беларусі ўлічваюцца і пытанні бяспекі, і жыццёвыя рэаліі. Як неаднойчы каментаваў гэта пытанне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, дзверы краіны адчынены для ўсіх, хто прыехаў сумленна працаваць і паважае нашы законы. Такіх спецыялістаў у калектыве не толькі прымуць з павагай, але і актыўна падтрымаюць. Падчас восеньскага наведвання ААТ «Агра-Ляскавічы» на Гомельшчыне кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: «Да іх трэба ставіцца як да сваіх людзей. І дзетак навучаць, і лячыць людзей трэба. Па-беларуску: „Кінь наперад, потым знойдзеш“. Таму трэба арыентавацца, асабліва на нашы рэспублікі (былога СССР. — „Зв.“). Гэта ж нашы людзі».

Беларусы заваявалі 13 узнагарод у другі дзень Кубка мацнейшых па плаванні

Беларусы заваявалі 13 узнагарод у другі дзень Кубка мацнейшых па плаванні

У сталічным басейне міжнароднага стандарту завершаны другі дзень спаборніцтваў Кубка мацнейшых спартсменаў па плаванні на кароткай вадзе, паведаміла БелТА.

Як падаткі фарміруюць бюджэт і субсідыі на камуналку, расказалі ў МПЗ

Як падаткі фарміруюць бюджэт і субсідыі на камуналку, расказалі ў МПЗ

Як падаткі фарміруюць бюджэт і субсідыі на камунальныя паслугі, расказаў першы намеснік міністра па падатках і зборах Уладзімір Муквіч, паведаміла БелТА.

Кінапаказ для суайчыннікаў і дыялог аб традыцыях арганізавала беларускае пасольства ў Дубаі
146

Кінапаказ для суайчыннікаў і дыялог аб традыцыях арганізавала беларускае пасольства ў Дубаі

Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Дубаі пры падтрымцы пасольства Рэспублікі Беларусь у ААЭ арганізавала кінапаказ для суайчыннікаў, якія пражываюць у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, паведаміла БелТА са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства.

Беларусь шануе партнёрскія адносіны з Ліванам і разлічвае на развіццё супрацоўніцтва
181

Беларусь шануе партнёрскія адносіны з Ліванам і разлічвае на развіццё супрацоўніцтва

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя грамадзян краіны і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Лівана Жазэфа Ауна і грамадзян гэтай дзяржавы з Днём Незалежнасці, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дождж, снег, галалёд. Якім будзе надвор’е ў Беларусі 22 лістапада
214

Дождж, снег, галалёд. Якім будзе надвор’е ў Беларусі 22 лістапада

У Беларусі 22 лістапада пераважна па паўднёва-ўсходняй палове чакаюцца ападкі (дождж, мокры снег, снег), у асобных раёнах — слабы галалёд. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Селфхарм у падлеткаў: калі бацькам варта насцярожыцца

Селфхарм у падлеткаў: калі бацькам варта насцярожыцца

У маладзёжным асяроддзі распаўсюджваецца сэлфхарм — паводзіны, пры якіх падлеткі наўмысна наносяць сабе фізічныя траўмы без мэты ўчыніць самагубства. Чым кіруюцца пры гэтым падлетак, які наносіць сабе пашкоджанні, і што рабіць бацькам у падобнай сітуацыі?

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю