Навiны
Зборная Беларусі — пераможца міжнародных спаборніцтваў па пажарна-выратавальным спорце
Як у Вілейцы выбіралі «Уладара сяла — 2026» Міншчыны
Чатырнаццаць сем’яў з розных куткоў Мінскай вобласці спаборнічалі на абласным этапе рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла» ў мінулую пятніцу. Праграма мерапрыемства па традыцыі была вельмі насычаная і разнастайная. Сем’і прадстаўлялі свае візітныя карткі, прэзентавалі падворкі, дэманстравалі кулінарныя здольнасці. Дзе яшчэ, як не на гэтым конкурсе, можна ўбачыць, як гаспадары спаборнічаюць у кіраванні тачак, у якіх сядзяць іх жонкі, альбо як бацькі з завязанымі вачыма збіраюць «ураджай» па падказках дзяцей? Падрабязнасці — у рэпартажы карэспандэнтаў «Звязды».
Падрабязнасці пасяджэння 70-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі
У нядзелю на базе Брэсцкага гарвыканкама адбылося пасяджэнне юбілейнай 70-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.
Дыялогавая пляцоўка з удзельнікамі праекта «Цягнік Памяці» прайшла ў Брэсцкім аблвыканкаме
У Брэсцкім аблвыканкаме ў нядзелю, 21 чэрвеня, адбылася дыялогавая пляцоўка з удзельнікамі праекта «Цягнік Памяці — 2026». 200 школьнікаў сабраліся разам на гераічнай Брэсцкай зямлі ў вельмі сімвалічны год і дзень — 22 чэрвеня 1941-га пачалася Вялікая Айчынная вайна. Карэспандэнт «Звязды» даведалася, аб чым ішла размова падчас мерапрыемства.
Банк развіцця плануе падтрымліваць турызм і беларускія ІТ-прадукты
Банк развіцця плануе падтрымліваць турызм, інавацыі, развіццё рэгіёнаў і беларускія ІТ-прадукты. Аб гэтым паведаміў старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Сталярчук.
Цытадэль — сімвал адзінства і подзвігу
Пра героеў абароны Брэсцкай крэпасці і нашых сучаснікаў расказвае новая кінастужка «Цытадэль». Прэм’ерны паказ гэтага поўнаметражнага дакументальнага фільма, створанага вядомым рэжысёрам Аляксеем Нікуліным, арганізавала ў Мінскім кінатэатры «Перамога» Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь.
Беларускі сталі чэмпіёнкамі Еўропы сярод моладзі ў стральбе з пісталета
Беларусы заваявалі першае золата на чэмпіянаце Еўропы па кулявой стральбе сярод спартсменаў не старэйшых за 21 год, які праходзіць у нямецкім Зуле, паведамляе БелТА.
Беларусь 22 чэрвеня ў 12.00 ушануе памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне агульнанацыянальнай хвілінай маўчання
Беларусь 22 чэрвеня ў 12.00 ушануе памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны агульнанацыянальнай хвілінай маўчання, паведамляе БелТА.
Мабільны музей «Цягнік Перамогі» наведалі ўдзельнікі праекта «Цягнік Памяці»
21 чэрвеня ў Брэст прыбыў мабільны музей «Цягнік Перамогі». Яго прыезд прымеркаваны да адной з самых трагічных дат у гісторыі краіны — Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Менавіта Брэст — горад, які першым прыняў на сябе ўдар вайны, — стаў пачатковым пунктам маршруту ўнікальнай экспазіцыі па Беларусі. Сёлета «Цягнік Перамогі» наведвае нашу краіну ўжо ў пяты раз. Па Беларускай чыгунцы ён будзе курсіраваць з 21 чэрвеня па 5 ліпеня.
Патрыярх Кірыл узначаліў Божую літургію ў Свята-Уваскрасенскім саборы Брэста
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл знаходзіцца з візітам у Брэсце. У дзень Сабора Беларускіх святых, які сёлета адзначаецца 21 чэрвеня, свяцейшы ўладыка ўзначаліў Божую літургію ў Свята-Уваскрасенскім саборы.