Top.Mail.Ru

80-гадовая бабуля з Удмуртыі двойчы прыязджала ў Мінск па заданні ашуканцаў. У другі раз яе «місія» правалілася

Аператыўнікі мінскага крымінальнага вышуку затрымалі 80-гадовую іншаземку, якая па заданні тэлефонных ашуканцаў двойчы прыязджала ў Мінск забраць грошы ашуканых беларускіх пенсіянераў.


Як расказаў старшы інспектар па асобых даручэннях АІГС ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Калыска, аферысты патэлефанавалі ёй ад імя супрацоўнікаў ФСБ і прапанавалі аплатную падпрацоўку. Трэба было з’ездзіць у Беларусь і прывезці пасылку. Пенсіянерка, паводле яе слоў, не ведала аб змесціве перадачы і не здагадвалася, што ўдзельнічае ў ашуканскай схеме.

Першы раз жанчына выканала заданне і паспела вывезці за мяжу каля 15 тысяч долараў, атрыманых ад пажылой мінчанкі.

Затым бабуля зноў вярнулася ў беларускую сталіцу і каля Тэатра оперы і балета сустрэлася з жанчынай, якая па кодавым слове «пацерка» перадала ёй каля 30 тысяч рублёў. 

Пасля гэтага кур’ер была затрымана. Грошы канфіскаваныя і будуць вернуты гаспадыні.

Устаноўлена, што абедзве пацярпелыя былі ашуканы тэлефоннымі аферыстамі і думалі, быццам бы дэкларуюць зберажэнні ў Нацыянальным банку.

Распачатыя крымінальныя справы па фактах махлярства.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю