У яе рамках па 15 сакавіка пройдзе шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку для ўзмацнення каардынацыі паміж рознымі структурамі, якія займаюцца прафілактыкай правапарушэнняў і павышэння пажарнай бяспекі грамадзян. Апроч супрацоўнікаў МНС у ёй прымуць удзел такія ведамствы, як Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства адукацыі, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі і Міністэрства энергетыкі.
У цэнтры ўвагі арганізатараў — зніжэнне колькасці трагічных выпадкаў, якія адбываюцца з людзьмі з-за знешніх прычын, у першую чаргу — з-за пажараў. Пад даным МНС, галоўнымі прычынамі ўзгаранняў і гібелі ў агні часцей за ўсё становяцца грэбаванне элементарнымі правіламі бяспекі і адсутнасць неабходных ведаў аб тым, як дзейнічаць у экстрэмальнай сітуацыі. У сувязі з гэтым найважнейшая задача профільнага ведамства — інфармаванне грамадзян, тлумачэнне прававых норм і патрабаванняў заканадаўства ў галіне пажарнай бяспекі і жыццядзейнасці ў цэлым.

Акцэнт у ходзе акцыі «За бяспеку разам» таксама будзе зроблены на павышэнні дасведчанасці людзей, растлумачэнні магчымасцяў спецыялізаваных службаў і арганізацый, якія гатовы прыйсці на выручку ў пытаннях забеспячэння бяспекі: кансультацыі, праверкі стану праводкі або дапамозе ва ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Паралельна з асветніцкай работай плануецца актывізаваць дзейнасць па ўмацаванні правапарадку і папярэджанні правапарушэнняў, асабліва тых, што ўчыняюцца асобамі ў стане алкагольнага ап’янення.
Будзе праводзіцца вывучэнне рэальнага стану спраў на месцах — ацэнка ўмоў бяспекі непасрэдна ў домаўладаннях і кватэрах грамадзян. Асаблівую ўвагу нададуць абследаванню ўмоў пражывання адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых людзей, а таксама інвалідаў, якія часта не ў стане самастойна паклапаціцца аб сваёй бяспецы. У зоне кантролю супрацоўнікаў профільных ведамстваў будуць і сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Не застануцца без увагі таксама тыя грамадзяне, чыё жыллё стала месцам распівання спіртных напояў і збору асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.
Аміна НАЗАРАВА
Фота Лізаветы ГОЛАД