Top.Mail.Ru

60-гадоваму беларусу далі пажыццёвае. За што?

Віцебскі абласны суд прысудзіў да пажыццёвага зняволення мясцовага жыхара, якога прызналі вінаватым у забойстве з асаблівай жорсткасцю, паведамляе Smartpress. by.



Па даных следства, у кастрычніку 2024 года мужчына знаходзіўся дома і распіваў спіртное са сваёй сужыцелькай. На глебе рэўнасці паміж імі ўспыхнула сварка, падчас якой абвінавачаны больш за 90 разоў ударыў жанчыну нажом, сякерай і віламі. Біў па галаве, шыі, грудзях, жывата, а таксама руках і нагах. 48-гадовая пацярпелая памерла на месцы ад траўматычнага шоку.

На судзе абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну. Суд улічыў, што мужчына раней ужо быў судзімы за цяжкае злачынства — наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў былой жонцы.

Яму прызначылі выключную меру пакарання — пажыццёвае пазбаўленне волі з адбываннем тэрміну ў папраўчай калоніі асаблівага рэжыму.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны або апратэставаны ў апеляцыйным парадку.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю