Top.Mail.Ru
329

391 кг небяспечнай ежы выявілі падчас праверкі. Дзе?

У Гомельскай вобласці ў красавіку Дзяржсаннагляд праверыў 65 устаноў, якія вырабляюць шаўрма, сушы і аналагічную прадукцыю.

На ўсіх аб'ектах выявілі парушэнні. Пра гэта расказалі ў ведамстве.

Што было не так:

  • прадавалі пратэрмінаваныя прадукты ў 17 кафэ (26%),
  • не маркіравалі прадукцыю ў 30 установах (46%),
  • без дакументаў аб якасці і бяспецы ежа прадавалася ў 7 аб’ектах грамадскага харчавання (11%),
  • брудныя памяшканні і абсталяванне, а таксама посуд знайшлі ў 27 установах (42%),
  • не выконвалі ўмовы захоўвання прадуктаў у 10 месцах (15%),
  • не было тэхналагічнай дакументацыі ў 8 вытворцаў (12%),
  • парушалі тэхналогію прыгатавання страў у 5 кафэ (8%),
  • без медаглядаў і гігіенічнага навучання супрацоўнікі працавалі ў 23 аб’ектах (35%).

У 45 установах прыпынілі вытворчасць і продаж тавараў. Усяго забаранілі прадаваць больш за 391 кілаграм небяспечнай прадукцыі.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю