Беларусь адкрыта да аб’яднання намаганняў з усiмi зацiкаўленымi партнёрамi па мiнiмiзацыi наступстваў катастрофы на ЧАЭС на аснове прынцыпаў раўнапраўя, узаемнай павагi.
Аб гэтым заявiў нацыянальны каардынатар па дасягненнi Мэт устойлiвага развiцця намеснiк Старшынi Савета Рэспублiкi Сяргей Хаменка падчас пасяджэння Савета па ўстойлiвым развiццi, прысвечанага Мiжнароднаму дню памяцi аб чарнобыльскай катастрофе
«Працягваецца сацыяльна-эканамiчнае развiццё пацярпелых тэрыторый. Як прыклад — стварэнне ў 2016 годзе ў Брагiнскiм раёне Гомельскай вобласцi сонечнай электрастанцыi плошчай каля 41 га (гэта каля 60 футбольных палёў), — расказаў Сяргей Хаменка. — Нягледзячы на шэраг поспехаў на шляху адраджэння пацярпелых раёнаў, тэма наступстваў Чарнобыля застаецца актуальнай у доўгатэрмiновай перспектыве»«Маштабныя праекты чарнобыльскай накiраванасцi рэалiзаваны па лiнii Саюзнай дзяржавы Беларусi i Расii. Сярод iншых паспяхова рэалiзаваны праект знiжэння рызык трансгранiчнага пераносу радыенуклiдаў пры надзвычайных сiтуацыях на радыеактыўна забруджаных тэрыторыях дзяржаў — удзельнiц Саюзнай дзяржавы i павышэння аператыўнасцi пры iх лiквiдацыi. Сумарны аб’ём фiнансавання сумесных праектаў Беларусi i Расii склаў каля 90 млн долараў. Эфектыўна дзейнiчае сiстэма сацыяльнай абароны пацярпелага насельнiцтва. Маштабная праграма санаторна-курортнага лячэння i аздараўлення жыхароў пацярпелых раёнаў дае магчымасць аздараўлiваць кожны год каля 97 тысяч грамадзян, у тым лiку 87 тысяч дзяцей», — падкрэслiў Сяргей Хаменка.