Top.Mail.Ru

22 верасня ў Мінску праводзяць Дзень без аўтамабіля

«Дыхаем чыстым паветрам сталіцы!»


Мэта мерапрыемства, якая завяршае Тыдзень мабільнасці, — звярнуць увагу гараджан на экалагічную шкоду ад транспарту з рухавікамі ўнутранага згарання і матываваць іх часцей выбіраць альтэрнатыўныя віды перамяшчэння. Арганізатарам выступае Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Па статыстыцы каля 85 % забруджвання атмасферы дае аўтатранспарт, тады як на долю гарадскіх прамысловых аб’ектаў прыпадае толькі 15 %. Таму ўжо традыцыйна ў дзень акцыі, якая праходзіць сёлета пад дэвізам «Дыхаем чыстым паветрам сталіцы!», кіроўцы змогуць ездзіць на гарадскім грамадскім транспарце бясплатна, прад’явіўшы правы кіроўцы і тэхнічны пашпарт аўтамабіля.

Фіналам Тыдня мабільнасці стане велапрабег, які правядуць у сталіцы 22 верасня. У ім возьмуць удзел прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Мінгарвыканкама, а таксама сталічных прадпрыемстваў і арганізацый.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю