Члены Савета Рэспублікі разгледзяць шэраг законапраектаў: «Аб змяненні законаў па пытаннях нетракарыстання», «Аб змяненні законаў па пытаннях нарматворчай дзейнасці», «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці», «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Саюз М’янма аб устараненні двайнога падаткаабкладання ў адносінах да падаткаў на даходы і аб прадухіленні пазбягання і ўхілення ад падаткаабкладання», «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб Універсальным цэнтры па супрацьдзеянні выклікам і пагрозам бяспецы дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва».