Сёлета ўсе мерапрыемствы будуць аб’яднаны агульнай тэмай «Беларусь — Узбекістан: супрацоўніцтва як фактар устойлівага развіцця».
Як паведамілі ў Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, гэта ўжо будзе трэці па ліку жаночы бізнес-форум, дзе яго ўдзельнікі абмяркуюць актуальны парадак дня на пленарным пасяджэнні і 7 тэматычных секцыях, прысвечаных розным кірункам супрацоўніцтва. Так, першая секцыя будзе прысвечана рэалізацыі праектаў у лёгкай прамысловасці, другая — перспектывам супрацоўніцтва ў сферы машынабудаўнічага комплексу, трэцяя — бізнес-партнёрству ў індустрыі турызму, чацвёртая — двухбаковаму супрацоўніцтву ў сацыяльна-эканамічнай сферы, пятая — у аграпрамысловым сектары, шостая — маладзёжнаму супрацоўніцтву і, нарэшце, сёмая — ролі мясцовага самакіравання ў забеспячэнні ўстойлівага развіцця рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана.
Таксама ў рамках форуму адбудзецца пасяджэнне беларуска-ўзбекскага дзелавога савета і традыцыйная ўжо выстаўка дасягненняў народнай гаспадаркі рэгіёнаў дзвюх краін.