Top.Mail.Ru
283

18 — 24 жніўня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў працуюць у выбарчых акругах

Парламентарыі ажыццявяць асабістыя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, правядуць інфармацыйныя сустрэчы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства. Тэма сустрэч — «Адукацыя і навука — рухаючая сіла грамадства і дзяржавы».



Дэпутаты працягнуць вывучэнне асартыменту тавараў і маніторынг цэн на сацыяльна значныя тавары на аб’ектах гандлю і ў арганізацыях сеткі Белкаапсаюза, а таксама лекавыя прэпараты ў розных аптэках і гандлёвых пунктах.

Парламентарыі прааналізуюць пытанні, звязаныя з рэалізацыяй мясцовых грамадзянскіх ініцыятыў, мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі ў рамках Года добраўпарадкавання, арганізацыяй летняга аздараўлення дзяцей, падрыхтоўкай да пачатку новага навучальнага года і ходам уборачнай кампаніі.

Акрамя таго, дэпутаты прымуць удзел у мерапрыемствах у рамках праграмы міжнароднага і міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

Вераніка КАНЮТА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю