Top.Mail.Ru

17 дрэў у знак адзінства

Тэрыторыя каля інспекцыі МПЗ па Ленінскім раёне г.Магілёва па вуліцы Касманаўтаў стала яшчэ больш параднай і дагледжанай. Калектыў інспекцыі на чале з начальнікам абласной інспекцыі МПЗ Алены Бода і разам з кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва Андрэя Конева пасадзілі тут алею з 17 дрэў у гонар Дня народнага адзінства. 


— Лічба 17 нагадвае пра дату, якая стала сімвалам нацыянальнага адраджэння і гістарычнай справядлівасці, — адзначыла Алена Бода. — Наш калектыў наглядна прадэманстраваў, што толькі разам народ Беларусі можа будаваць моцную і суверэнную дзяржаву.

Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з архіва МПЗ па Ленінскім раёне

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю