Top.Mail.Ru
122

140 тон садавіны спрабавалі незаконна вывезці ў Расію

Груз на суму амаль мільён рублёў спрабавалі перавезці ў Расію з падробленымі або адсутнымі дакументамі. З пачатку лютага супрацоўнікі Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі зафіксавалі сем спроб незаконнага перамяшчэння свежых груш праз беларуска-расійскую граніцу. Агульная вага канфіскаванай прадукцыі перавысіла 140 тон, а ацэначны кошт тавару склаў каля 960 тысяч беларускіх рублёў, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.



Паводле звестак ДМК, усе парушэнні былі зафіксаваны паблізу беларуска-расійскай граніцы. Так, тры грузавікі з грушамі спынілі супрацоўнікі Віцебскай мытні. Адзін з іх належаў беларускаму перавозчыку, які не змог прад’явіць ніводнага суправаджальнага дакумента на тавар. У кіроўцаў двух іншых аўтамабіляў, зарэгістраваных у Расіі, былі дакументы, якія не адпавядаюць перавозкам, што ажыццяўляліся.

Садавіну ў абыход заканадаўства меў намер вывезці ў трох грузавіках яшчэ адзін індывідуальны прадпрымальнік з Беларусі. На перамяшчэнне груш ён не падаў Магілёўскім мытнікам ніводнага дакумента.

Аналагічнае парушэнне зафіксавалі супрацоўнікі Гомельскай мытні ў Рэчыцкім раёне — ужо трэцяя сёлета спроба беларускага перавозчыка вывезці незаконна грушы скончылася няўдала.

«Па ўсіх фактах мытнымі органамі пачаты адміністрацыйныя працэсы ў адпаведнасці з артыкулам 13.12 КаАП Рэспублікі Беларусь. Перавозчыкам прыйдзецца выплаціць штраф у памеры да 50 % ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння», — рэзюмавалі ў ДМК.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ
Фота Дзяржаўнага мытнага камітэта



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю