У Мінскай вобласці 11 лютага запланавана тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва. Пра гэта паведамляе «Мінская Праўда».
Праверка пройдзе ў перыяд з 9:00 да 13:00. У гэты час жыхары рэгіёна пачуюць гучанне электрасірэн — гэта частка тэсціравання сістэмы.
МНС заклікае грамадзян захоўваць спакой: трывога вучэбная, ніякіх дзеянняў рабіць не трэба.