Top.Mail.Ru

«101 цюльпан для мілых дам». Гродзенскія ратавальнікі павіншавалі жанчын з 8 Сакавіка

Традыцыйную акцыю «101 цюльпан для мілых дам» правялі гродзенскія ратавальнікі напярэдадні 8 Сакавіка, паведаміла БелТА.


101 цюльпан, тэматычныя паштоўкі і цёплыя пажаданні падарылі ратавальнікі Гродзенскай вобласці жыхаркам горада над Нёманам. 


Ініцыятыву работнікі МНС рэалізуюць з сакавіка 2020 года, і сёлета такая акцыя прайшла ўжо шосты раз. Як падкрэсліваюць у абласным ведамстве, гэта выдатная магчымасць павіншаваць жыхарак абласнога цэнтра з вясновым святам, а таксама нагадаць ім пра бяспеку.

«Напярэдадні 8 Сакавіка мы праводзім акцыю. Мы выходзім з нашых кабінетаў і дзякуючы такому выдатнаму святу праходзім па нашым горадзе, дорым кветкі жанчынам, яны нам у сваю чаргу дораць свае ўсмешкі. Гэта для нас вельмі прыемны рытуал, — сказаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы Гродзенскага абласнога УМНС Алег Булай. — Трэба заўсёды заставацца абаронцам, быць сапраўдным мужчынам, які прыйдзе на дапамогу сваёй другой палавінцы і дапаможа ёй у любую хвіліну. І мы жадаем нашым дарагім жанчынам бяспекі, берагчы сябе, берагчыся ад агню і, вядома ж, зычым кахання, таму што каханне нясе дабрыню ў свет».


Галоўны спецыяліст аддзела прафпадрыхтоўкі абласнога УМНС Аляксандр Ганенка адзначыў, што ў яго і калег настрой сёння выдатны: «Мы з такім бадзёрым настроем ішлі дарыць кветкі нашым чароўным дамам. Я ў трэці раз прымаю ўдзел у гэтай акцыі, і водгук заўсёды ўзаемны. Дамы заўсёды рады таму, што мы ім дорым кветкі і віншуем іх. Наогул, самы галоўны падарунак для жанчын ад нас, мужчын, гэта, вядома ж, увага. І напярэдадні свята хочацца пажадаць ім заўсёды быць шчаслівымі, а мы будзем з імі побач».

Дзве гродзенкі, якія атрымалі кветкі ад супрацоўнікаў МНС, падзяліліся: «Нам вельмі прыемна. Дзякуй вялікі за віншаванне, за такі прэзент вясновы. Нечакана і прыемна. Усіх дзяўчат з надыходзячым святам. Калектыў павіншаваў нас з раніцы, зараз працягваюцца цудоўныя віншаванні». 

«Такія прыгожыя мужчыны з МНС у нас, проста дзівосныя. Дзякуй ім вялікі за арганізаваны падарунак для жанчын да 8 Сакавіка. Не абдзялілі ўвагай і дачку. Цудоўны, вясновы, сонечны, радасны настрой», — сказала жыхарка горада над Нёманам.

Яшчэ дзве гродзенкі, якія прынялі віншаванні ад агняборцаў, дадалі: «Нечакана прыемна. Мы здалёку заўважылі супрацоўнікаў МНС, зацікавіліся, нават спыніліся. Упершыню давялося ўбачыць такое мілае віншаванне. Настрой проста ўзляцеў пасля такога. І надвор’е якое — сонейка свеціць, усё выдатна».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю