27 снежня ў Мінску адбыўся фінал чацвёртага сезона шоу «Зорны Шлях». Сваю творчасць прадставілі шэсць вакалістаў з Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей: Аляксандр Апанасевіч, Максім Максімовіч, Лізавета Маслоўская, Назар Прахоцкі, Алёна Дубінская, Ілья Кубракоў.
Па ўмовах конкурсу пераможцу выбіралі тэлегледачы шляхам галасавання па тэлефоне.
Настаўнікі народных артыстаў - прадзюсары Андрэй Гузель, Ірына Дарафеева, Яўген Алейнік, Тэа, Валерый Шмат - зрабілі ўсё магчымае, каб іх падапечныя раскрылі свае таленты.
Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі.
Пераможцам фіналу стаў Назар Прахоцкі (прадзюсар — Яўген Алейнік), які выканаў кампазіцыю «Мама-матуля».
Віктар Іванчыкаў
Фота: Віктар Іванчыкаў
875
28.12.2025 | 14:12