Top.Mail.Ru

«Жаночы твар Вялікай Перамогі»

449
06.03.2025 | 07:47

6 сакавіка 2025 года ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылося мерапрыемства «Жаночы твар Вялікай Перамогі», прымеркаванае да Міжнароднага жаночага дня.

Гэта падзея прысвечана подзвігу жанчын, якія ўнеслі неацэнны ўклад у перамогу: змагаліся на перадавой, працавалі ў тыле, ратавалі жыцці параненых і падтрымлівалі баявы дух арміі. Нароўні з мужчынамі яны перажывалі нягоды ваеннага часу, дэманструючы мужнасць, стойкасць і самаадданасць.

З навучэнцамі адукацыйных устаноў быў праведзены Музейны ўрок «Жаночы твар Вялікай Перамогі». Таксама адбылося адкрыццё часовай экспазіцыі «Яны змагаліся за Радзіму». 

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю