Пачаўся сезон восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў. Па традыцыі — гэта сапраўднае восеньскае свята, у час якога можна выгодна зрабіць запас свежай гародніны і фруктаў непасрэдна ад фермераў.
Маляўніча ўпрыгожаныя гандлёвыя рады разгарнуліся ў Мінску на адной з галоўных пляцовак, адведзеных пад такое свята, каля Палаца спорта. Гародніна і фрукты, зеляніна, мясныя вырабы, рыба — усё гэта дастаўлена сюды айчыннымі вытворцамі з розных абласцей краіны.
Недалёка ад гандлёвых палатак вялікая сцэнічная пляцоўка — святочны кірмаш запрашае наведвальнікаў на канцэрт самадзейных артыстаў.
Як і ў папярэднія гады, побач з гандлёвымі пляцоўкамі дзейнічае пост дабрачыннай рэспубліканскай акцыі БРСМ. Валанцёры дапамагаюць пакупнікам сталага веку дастаўляць набытую сельгаспрадукцыю.
Яўген ПясецкіФота аўтара