Top.Mail.Ru

З пачаткам вясновых канікул супрацоўнікі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі пераходзяць на ўзмоцнены варыянт нясення службы

245
24.03.2026 | 12:17

Асноўны акцэнт зроблены на прадухіленне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і забеспячэнне бесперабойнага руху ва ўмовах зменлівага сезоннага трафіку.

Адным з ключавых этапаў падрыхтоўкі сталі маштабныя трэніроўкі рэгуліроўшчыкаў сярод супрацоўнікаў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Увесну, калі светлавы дзень павялічваецца, а на дарогі выязджае ўсё больш веласіпедыстаў і аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці, навык «ручнога» кіравання скрыжаваннямі становіцца крытычна важным.

Інспектары адточваюць выразнасць і зразумеласць жэстаў, хуткасць рэакцыі пры ўзнікненні заторных сітуацый, а таксама бяспечнае манеўраванне на праезнай частцы ва ўмовах інтэнсіўнага руху.

Асаблівая ўвага — дзецям. У перыяд канікул нарады ДПС набліжаны да месцаў масавага збору дзяцей: паркаў, кінатэатраў і гульнявых цэнтраў.

Бацькам важна штодня нагадваць дзіцяці правілы бяспечнага пераходу дарогі і аб абавязковым выкарыстанні флікераў у цёмны час сутак. Памятайце, што лепшы ўрок бяспекі — гэта ваш асабісты прыклад.

Віктар Драчоў

фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю