455
19.03.2025 | 09:13
Фінал конкурсу прыгажосці «Міс Мінск-2025» прайшоў 18 сакавіка ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі. Шоў было сапраўды феерычным: пяць яркіх дэфіле, уражлівая канцэртная праграма, гучныя авацыі гледачоў і незабыўныя эмоцыі. А якая атмасфера была ў гэты вечар у Палацы Рэспублікі — глядзіце ў нашым фотарэпартажы.
Па выніках усіх конкурсных выпрабаванняў уладальніцай тытула «Міс Мінск — 2025» стала студэнтка БДУКМ Кацярына Трыкоза. Таксама яна атрымала ўзнагароду ў намінацыі «Міс глядацкіх сімпатый». Тытулу першай віцэ-міс удастоілася Віталія Жмако, а другой — Алія Кароткая.
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара