434
02.02.2026 | 17:44
Ужо некалькі дзён наша краіна жыве ва ўмовах моцнага пахаладання. Асабліва гэта закранае тых, хто праводзіць вольны або працоўны час па-за сваімі цёплымі дамамі.
Вось і жыхары прыбярэжных Прыпяці вёсак і гарадоў убачылі на сваіх тэрмометрах адзнаку −30 па Цэльсіі, некаторыя нават −34! Аднак палешукі сустрэлі холад у поўнай гатоўнасці. Прыродная працавітасць, звычка з усмешкай успрымаць цяжкасці лёгка перамагаюць стыхію.
Не спалохаліся марозу і зубры — прыйшлі падсілкавацца з сіласнай ямы жывёлагадоўчай фермы ў вёсцы Азяраны.
Віктар Драчоў
фота аўтара