У Доме культуры чыгуначнікаў у Мінску прайшоў фінал праекта традыцыйнага маладзёжнага праекта «Студэнт года». На працягу 2025 года студэнты бралі ўдзел у адборачных турах устаноў вышэйшай адукацыі, гарадскіх і абласных этапах (усяго прынялі ўдзел у праекце больш за 150 канкурсантаў).
Пераможцам сёлетняга праекта стала студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Кацярына Сіроцкая.
Кацярына была выбрана лепшай з 14 фіналістаў і зараз прэтэндуе на ўключэнне ў спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Мэта яе творчага нумара была паказаць каханне, але праз беларускія традыцыі, а менавіта праз свята Купалле. Таксама пераможца звярнулася да сваіх аднагодкаў. «Усім студэнтам нашай краіны хачу пажадаць не баяцца праяўляць сябе! Калі прыбраць страх і хваляванне, вельмі многае можа атрымацца», — упэўнена Кацярына.
Дыплом другой ступені атрымала Карына Місцюк з ГрДУ, яна ж выйграла ў анлайн-галасаванні. Трэцяе месца занялі студэнт ВДТУ Максім Рэпінскі і студэнтка БДУТ Ірына Калініна.
Глядзіце гэта маляўнічае мерапрыемства ў нашым фотарэпартажы.
Фота Ксеніі ЛІННІК