Top.Mail.Ru

Як у Мінску адсвяткавалі Дзень жанчын

540
09.03.2025 | 08:16

У Беларусі 8 сакавіка адзначаюць Міжнародны жаночы дзень. Свята лічыцца днём вясны, жаночай прыгажосці, пяшчоты, цеплыні і ўвагі да жанчыны незалежна ад яе ўзросту і статусу. У гэты дзень цудоўная палова чалавецтва атрымлівае заслужаныя віншаванні і словы падзякі за сваю стваральную працу, любоў, душэўную шчодрасць і натхненне.

8 сакавіка сталічныя вуліцы былі запоўнены кветкамі. Як расказала начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная, што да 5 сакавіка было выдадзена 1199 дазволаў на гандаль у асноўным фізічным асобам. Да 8 Сакавіка у беларускай сталіцы запрацавала 184 пляцоўкі. Акрамя афіцыйных месцаў, амаль на ўсіх прыпынках і ля падземных пераходаў стаяць прадаўцы сімвала Вясны, Любові і 8 Сакавіка.

Таксама ў гэты дзень супрацоўнікі аддзялення ДАІ Заводскага раёна стварылі свята для жанчын-вадзіцеляў. Уручалі кветкі інспектары ДПС Дзмітрый Каранькоў і Максім Шаставец, байцы МААП Андрэй Халупяк і Андрэй Мшар. Самыя яркія моманты паспеў сфатаграфаваць на карэспандэнт.

Таксама ў гэты дзень каля 1300 дзяўчын прынялі ўдзел у «Прыгожым забегу».

А Батанічны сад напярэдадні адкрыў кветкавую выставу, якая прадоўжыцца да 16 сакавіка.

Фота Аляксандра ГРЫГОР’ЕВА і Віктара ДРАЧОВА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю