Top.Mail.Ru

Як сучаснае мастацтва дапамагае праілюстраваць камунікацыю?

501
14.04.2025 | 10:55

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў днямі прэзентаваў выставу «Парушаючы цішыню» — своеасаблівае выказванне розных галін мастацтва аб жыццёвым цыкле міжасобавай камунікацыі. На працягу двух месяцаў наведвальнікі змогуць азнаёміцца з фота, відэа-, арт- і скульптурным бачаннем мастакоў Беларусі і замежжа.

Перад выставай, напэўна як і ў многіх іншых наведвальнікаў, узнікае думка, што зносіны паміж дюдзьмі ўспрымаюцца выключна як пазітыўны бок нашага жыцця. Аднак, відавочна, яны немагчымыя без адзіноты. Пра яго пераадоленне расказваюць фотагісторыі Аляксандра Абуховіча і Дар’і Куліковай. Страціўшы сувязі з дарагімі ім людзьмі, якія раз’ехаліся хто куды дзеля вучобы ці работы, аўтары спрабуюць падтрымліваць зносіны ў анлайн-фармаце, дзяліцца эмоцыямі і пачуццямі праз тэкст месенджара і фота Instagram.

Дзелячыся асабістым — перапіскай — з гледачом, Дар’я пераносіць міжасобасныя зносіны ў грамадскую прастору выставы. Для яе гэта спосаб даследаваць трансфармацыю спосабаў зносін па-за традыцыйных формаў сувязі. Цішыня паміж пастамі і перапіскамі стала «каштоўным рэсурcам, які ўзмаяцняе пасланне»

Для Аляксандра Абуховіча сувязь на адлегласці — гэта вымушаная мера, якая не заменіць блізкіх зносін поціскам рукі, поглядам і голасам. Відэасувязь, на жаль, не дае агульных кропак скрыжывання поглядаў сяброў. Паміж праектамі Алекандра і Дар’і, з іх успамінаў, і расце дрэва, нібы надзея на аднаўленне больш звыклых і камфортных для ўсіх бакоў зносін.

У наступнай экспазіцыі скульптуры Вольгі Орсік расказваюць аб перажываннях аўтара, такіх як дом, дабро і страта, кальцо, мармур і кісці рук. 

Побач са скульптурамі Вольгі — сюррэалістычныя карціны «Добрыя навіны», пра сродкі масавай камунікацыі. Газетныя самалёцікі праз мора і горы звязваюць людзей паміж сабой і ўсім светам.

Фатограф Ігар Саўчанка вяртае ў Мінск 1980-х, даследуючы спосабы тагачаснай камунікацыі людзей: тэлефонныя будкі, гульня ў шахматы, размыты вобраз нованароджанага. Другі калега фатографа акцэнтуе ўвагу на выпадковы сродак камунікацыі горада са сваімі жыхарамі: аб’явы, закінутыя элементы дзіцячых пляцовак, фарба, якая аблупілася. Горад расказвае і сваю гісторы і гісторыі сваіх жыхароў.

Мець зносіны магчыма не толькі з сучаснасцю, але і з мінулым. Гэта пацвярджае інсталяцыя Веранікі Архіпавай «Дагаварыць». Гледачу прапануецца напісаць апошні ліст чалавеку, з якім вы не паспелі дагаварыць і якога, магчыма, ужо няма і ніколі не будзе побач. Напісаць ліст, у якім можна выказаць усе эмоцыі, і... кінуць у паштовую скрыню…

Кожны з творцаў, прадстаўленых на выставе, бачыць зносіны па-свойму. Усё гэта аб’ядноўвае нацэленасць на працэс, людзей і заклік дзяліцца з навакольным светам — эмоцыямі, ідэямі і навінамі.

Аляксандр ПЯТРОЎСКІ
Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю