Top.Mail.Ru

Як прайшоў турнір па адукацыйнай гульні «Выбор.by» у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце

496
15.01.2025 | 10:50

Упершыню турнір па адукацыйнай гульні «Выбор.by», прымеркаваны да прэзідэнцкіх выбараў, прайшоў у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусі.

Настольная адукацыйная гульня «Выбор.by» распрацавана гэтай навучальнай установай, цэнтрам па рабоце з насельніцтвам і выбарчым працэсам, накіравана на павышэнне палітычнай граматнасці насельніцтва. 

Удзельнікамі турніру сталі слухачы, якія знаходзяцца ў перспектыўных кадравых рэзервах, і студэнты Акадэміі кіравання, якія сёлета ўпершыню прымуць удзел у галасаванні па выбарах Прэзідэнта краіны 

Рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі, адкрываючы турнір, сказаў:

— Засваенне ведаў у гульнявой форме з’яўляецца адной з найбольш эфектыўных форм, якія ўжываюцца ў рамках адукацыйнага працэсу Акадэміяй кіравання. Гэта не проста турнір, гэта наш адукацыйны працэс. Спадзяюся, што гульнявая форма, якую мы інтэгруем у сістэму адукацыі ў Акадэміі кіравання сёння, будзе эфектыўная для ўсіх.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю