Top.Mail.Ru

Як прайшоў фестываль «Вадохрышчанская купель» пад Мінскам

486
19.01.2025 | 12:50

Больш за 70 чалавек з розных куткоў рэспублікі прынялі ўдзел у фестывалі «Вадохрышчанская купель», які прайшоў на базе РЦАП па водналыжным спорце на вадасховішчы «Пціч» пад Мінскам.

Спаборніцтвы прайшлі ў два этапы: у першым аматары здаровага ладу жыцця прабеглі дыстанцыі 2 і 10 кіламетраў, у другім – удзельнікі ў залежнасці ад узроставых катэгорый праплылі ў ледзяной вадзе дыстанцыі 25 і 50 метраў вольным стылем і брасам.

Пасля ўзнагароджання плыўцоў-пераможцаў каштоўнымі прызамі ад Міністэрства спорту і турызму прайшло асвяшчэнне святочна ўпрыгожанай купелі з наступным акунаннем. Для жадаючых былі арганізаваны гарачы чай, распранальні і лазня.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю