Святочнае мерапрыемства прайшло 14 студзеня ў Вялікім тэатры Беларусі. У ім прынялі ўдзел больш за тысячу чалавек, сярод якіх сем’і святароў, а таксама прадстаўнікоў ведамстваў і арганізацый, з якімі супрацоўнічае Беларуская Праваслаўная Царква.
Па словах Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, імкненне арганізаваць ражджэственскае мерапрыемства, якое аб’яднала б дзяцей усёй нашай краіны, было даўно, але рэалізаваць атрымалася толькі ў апошнія два гады. Так, 2024 год сустракалі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, а ў 2025-м для такога мерапрыемства свае дзверы гасцінна расчыніў Вялікі тэатр Беларусі.
— Гэтыя эмоцыі даюць дзецям зарад і да вучобы, і да добрых паводзін. Сама ёлка і самі зносіны ў гэтыя дні якраз і закліканы да таго, каб дзеці сталі дабрэйшымі, а дарослыя, гледзячы на іх, павучыліся іх добрым якасцям, якія заключаюцца ў прастаце і адкрытасці, — адзначыў Мітрапаліт.
Гасцей мерапрыемства чакалі шматлікія фотазоны, а таксама музычная забаўляльная праграма ў фае бельэтажу ў выкананні валанцёраў Брацтва ў гонар святога апостала Іаана Багаслова Мінскай епархіі БПЦ.
Аднак самай доўгачаканай часткай урачыстасці стала опера Баневіча «Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)» у спецыяльнай скарочанай версіі, якая была падрыхтавана рэжысёрам-пастаноўшчыкам Ганнай Маторнай.
А якая там была атмасфера — глядзіце ў нашым фотарэпартажы.
Лізавета ГОЛАД
фота аўтара