Top.Mail.Ru

Як праходзяць масавыя катанні ў гарналыжным цэнтры «Сонечная даліна»

486
07.01.2025 | 18:42

Зімовы сезон тут адкрылі яшчэ 15 снежня. З-за таго, што працянлы час не было прыроднага снегу  работу ўключыліся спецыяльныя пушкі па стварэнні штучнага пакрыцця, дзякуючы чаму пачаў працаваць малы схіл, даўжыня якога 125 м, а вышыня — 30 м.

Час працы «Сонечнай даліны»: у буднія дні — з 12:00 да 22:00, у выхадныя — з 10:00 да 22:00. Выдача інвентара і экіпіроўкі ў пункце пракату ажыццяўляецца да 20:30.

Пакуль зіма не скончылася, спяшайцеся на Лысую гару — так у народзе называлі цяперашнюю «Сонечную даліну», якая ўзнікла ў выніку стварэння штучнага вадасховішча Лошыца ў 1985 годзе для забеспячэння вадой прамвузла ў мікрараёне Курасоўшчына. Вадаём выцягнуты з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход на 1.39 кіламетра і падзелены земляным насыпам (вул. Казінца) з двуххадовым калектарам. І Лысая гара — «Сонечная даліна» — прыгожа ўзвышаецца над воднымі прасторамі і забудовамі прыгожай Курасоўшчыны.

Аляксандр ГРЫГОР’ЕЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю