Top.Mail.Ru

Як праходзіць агульнарэспубліканскі кірмаш вакансій для моладзі

920
15.04.2026 | 16:50

З 13 па 17 красавіка ва ўсіх рэгіёнах Беларусі праходзіць IV агульнарэспубліканскі кірмаш вакансій для моладзі. Да ўдзелу запрошаны вядучыя работадаўцы з прамысловасці, гандлю, гасцінічна-рэстараннага бізнесу, лясной і сельскай гаспадаркі.

Мерапрыемства накіравана на працаўладкаванне вучняў у вольны час і дапамогу выпускнікам у пошуку пастаяннай работы. У абласных цэнтрах і гарадах з насельніцтвам звыш 50 тысяч чалавек кірмаш прадоўжыцца не менш як тры дні, у невялікіх рэгіёнах — два дні.

Для маладых людзей арганізуюць гутаркі з наймальнікамі, кансультацыі па працаўладкаванні, прафтэсціраванне, а таксама тэматычныя заняткі «Сем крокаў да працаўладкавання» з тлумачэннем працоўнага заканадаўства. Акрамя таго, удзельнікі змогуць прайсці анлайн-тэсціраванне з дапамогай сэрвісу Мінпрацы «Крок у прафесію» на партале дзяржаўнай службы занятасці.

Даніл Раманаў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю