Кожную нядзелю круглы год пажылыя ўдзельнікі былога клуба выхаднога дня, а цяпер члены рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Цвярозасць-аптымаліст» роўна а дванаццатай гадзіне дня збіраюцца ў лесе недалёка ад міжнароднага цэнтра «Юнацтва» Мінскага раёна або побач з музеем Якуба Коласа ў Вязынцы. Людзі сталага ўзросту, якія вядуць здаровы лад жыцця, традыцыйна адзначаюць сустрэчу Новага, 2026, года вясёлымі песеннымі і танцавальнымі конкурсамі, выбарамі найлепшых навагодняга стала і карнавальнага касцюма, іншымі зімовымі забавамі. У касцюме Дзеда Мароза выступіў 85-гадовы Пётр Мяфодзьевіч Талабчук, у мінулым эканаміст. Моманты ўчарашняга свята на беразе возера Мінскае мора ў нашай фотасправаздачы.
Віктар Драчоў
Фота аўтара