300
22.08.2026 | 14:22
Лідскае прадпрыемства ААТ «Лакафарба» — адзін з найбуйнейшых вытворцаў лакафарбавай прадукцыі ў краіне. Магутнасці дазваляюць выпускаць больш за 120 тысяч тон матэрыялаў штогод. У лінейцы — арганарастваральныя і водна-дысперсійныя склады, фталевы ангідрыд, паўфабрыкатныя лакі, полівінілацэтатная дысперсія, клеі, растваральнікі і тасол.
Асаблівая нагода для гонару — эмаль ПФ-115, якой у 2024 годзе прысвоены Дзяржаўны знак якасці.
Мы пабывалі на вытворчасці, каб паказаць вам, як нараджаецца прадукцыя гэтага прадпрыемства.
Лізавета ГОЛАД, фота аўтара