Top.Mail.Ru

Выставачны праект «Рака часу» запрашае наведвальнікаў

884
11.10.2025 | 10:31

10 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава «Рака часу», на якой прадстаўлены творы жывапісу, графікі, скульптуры беларускага мастацтва ХХ—ХХІ стст. са збору музея

Выставачны праект, прымеркаваны да юбілеяў і памятных дат мастакоў, з’яўляецца своеасаблівым дадаткам да пастаяннай экспазіцыі, якая ўключае, у першую чаргу, творы найбольш характэрныя для творчасці кожнага з аўтараў. Галоўная ідэя выставы—прадставіць наведвальнікам творчасць ужо знаёмых майстроў, раскрыць новыя грані іх мастацкага пошуку і эксперыментаў, а таксама пазнаёміць з унікальнымі працамі, якія раней не выстаўляліся.

Выстава будзе працаваць да 11 лістапада.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю