1317
28.04.2025 | 15:34
28 красавіка ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Дом-музей I з’езда РСДРП» адкрылася выстава да 80-годдзя Вялікай Перамогі «Яны здымалі вайну».
Ужо 23 чэрвеня 1941 года, на наступны дзень пасля нападу нацысцкай Германіі на Савецкі Саюз, на фронт адправілася першая група кінадакументалістаў, а 8 ліпеня з’явіліся першыя здымкі з фронту.
Наведвальнікам выставы даступныя матэрыялы з фондавых калекцый Дзяржаўнага цэнтральнага музея кіно (г. Масква).
Выстава прысвечана фотакарэспандэнтам, кінааператарам, рэжысёрам, усім тым, хто на франтах Вялікай Айчыннай вайны прафесійна выконваў свае службовыя абавязкі.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара