Top.Mail.Ru

Выстава «ПРАСТОРА АВЕЧНАСЦI» адкрылася ў Мінску

1387
29.10.2025 | 08:11

28 кастрычніка ў Мастацкай галерэі «МАСТАЦТВА» адкрылася выстава «Прастора авечнасцi».

Аўтар праекта — член Беларускага саюза мастакоў жывапісец, дызайнер Святлана Наздрын-Платніцкая. Лейтматывам творчасці з’яўляецца любоў аўтара да зямлі сваіх продкаў, Заходняга Палесся. У сваіх жывапісных працах-навэлах мастачка дзеліцца разважаннямі на гэту тэму, радасцю і моцным духоўным імпульсам.

Выстаўляецца як мастак-жывапісец з 1999 года. Удзельніца рэспубліканскіх і замежных выстаў. Работы аўтара знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, у Гомельскім палацава-паркавым ансамблі, у іншых музейных, а таксама прыватных калекцыях.

Выстава працягнецца да 10 лістапада.

Віктар Іванчыкаў 
Фота: Віктар Іванчыкаў


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю