1387
20.12.2025 | 09:12
Маштабная выстава дасягненняў «Мая Беларусь» адкрылася ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры BELEXPO 19 снежня. Тэматычна выстава падзелена на восем блокаў, якія дазваляюць спаўна даследаваць інавацыі і культурныя адкрыцці краіны. Тут ёсць усё: ад «Рухавіка эканомікі» і «Прагрэсіўнай медыцыны» да «Спартыўнага Алімпу» і «Разумнага земляробства». Таксама ў экспазіцыі прадстаўлены турыстычныя аб’екты рэгіёнаў і інсталяцыі з порамі года. Наведаць выставу можна да 23 лютага 2026 года.
Лізавета ГОЛАД, фота аўтара