Top.Mail.Ru

Выстава «Космас наш!» адкрылася ў сталіцы

431
21.03.2025 | 09:18

20 сакавіка ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбылося адкрыццё выставы «Космас наш!», прымеркаванай да гадавіны касмічнага палёту першай беларускай жанчыны-касманаўта Героя Беларусі Марыны Васілеўскай.

Экспазіцыя, прысвечаная палёту першага касманаўта ў гісторыі суверэннай Беларусі, знаёміць з творамі беларускіх мастакоў, якія ў той ці іншай меры закранулі тэму космасу з яго здольнасцю змяшчаць бясконцы сусвет і адначасова пранізваць унутраны свет кожнага з нас. Сярод аўтараў, чые творы прадстаўлены на выставе, — Галіна Васільева, Аляксандр Забаўчык, Сяргей Крыштаповіч, Анатоль Кузняцоў, Леанід Хобатаў і іншыя. Частка работ прадстаўляе фондавую калекцыю жывапісу НЦСМ. 

Выстава працягнецца да 20 красавіка.

Віктар Іванчыкаў

Фота Віктара Іванчыкава

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю