Top.Mail.Ru

Выстава-кірмаш «Мой Мінск — мой горад» прайшла ў гандлёвым цэнтры «Сталіца»

738
17.09.2025 | 10:12

Гэта яркае і вельмі важнае мерапрыемства праводзіцца для таго, каб даць магчымасць пажылым людзям і інвалідам, якія наведваюць творчыя гурткі і працоўныя майстэрні ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання, прадставіць сваю творчасць шырокай аўдыторыі. Гэта вырабы ручной працы ў самых розных жанрах: ад керамікі і тэкстылю да вырабаў з эпаксіднай смалы і біжутэрыі.

Таксама запланаваны інтэрактыўныя майстар-класы па жывапісе і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, дзе кожны жадаючы зможа паспрабаваць сябе ў розных рамёствах. Таксама ў плыні свята праходзяць і канцэртныя нумары падрыхтаваныя ўдзельнікамі кірмашу і людзьмі з інваліднасцю.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю