Top.Mail.Ru

Выстава «Беларуская ваза» адкрылася ў Мінску

1088
26.12.2025 | 10:05

З 24 снежня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачала работу выстава «Беларуская ваза».

Выставачны праект «Беларуская ваза» прадстаўляе разнастайнасць прадукцыі Мінскага фарфоравага завода з 1951 па 2009 гг.

Мінскі фарфоравы завод быў адным з прадпрыемстваў, створаных у СССР у сярэдзіне XX стагоддзя для выпуску масавага фарфоравага посуду. Майстры завода пачалі асвойваць спецыфіку новых матэрыялаў і імкнуліся стварыць уласны ўнікальны стыль.

Творы завода атрымалі прызнанне не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Яны рэгулярна прадстаўляліся на міжнародных выставах, дзе неаднаразова ўдастойваліся ўзнагарод. Сёння вырабы завода набылі асаблівую каштоўнасць, таму што ў 2009 г. прадпрыемства было закрыта. 

Куратары выставы: старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва ХХ—ХХІ стст. Юлія Загорская, навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Марыя Шугалей.

Выстава будзе працаваць да 1 марта.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю